Знайсці
05.05.2022 / 11:58РусŁacБел

У Баранавічах затрымалі журналіста Юрыя Ганцарэвіча

У праўладным тэлеграм-канале з'явілася «пакаяннае» відэа з затрыманым чалавекам, які называе сябе журналістам баранавіцкага «Інтэкс-прэса». Сцвярджаецца, што 23-гадовы хлопец здымаў і адпраўляў у незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы відэа з перамяшчэннем вайсковай тэхнікі, на яго заведзеная крымінальная справа.

У «Інтэкс-прэсе» Юрый працуе каля года, асноўная ягоная праца — фатограф. 

Затрыманы ён быў, знаходзячыся ў адпачынку, таму асаблівых падрабязнасцяў, як гэта было, ягоныя калегі не ведаюць. 28 красавіка адбыўся суд па адміністрацыйным артыкуле, на якім Ганцарэвічу прысудзілі 10 сутак «за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Цяпер жа адміністрацыйная справа перарасла ў крымінальную.

«Карэспандэнт баранавіцкага «Інтэкс-прэс» хацеў спыніць спецаперацыю ва Украіне», — абгрунтоўваюць справу прарасійскія тэлеграм-каналы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031