Знайсці
05.05.2022 / 08:36РусŁacБел

На Гродзеншчыне ў садках будуць уключаць дзяржаўны гімн

Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскай вобласці склала дакумент «аб удасканаленні работы па патрыятычным выхаванні», у адпаведнасці з якім у сярэдніх і старэйшых групах дзіцячых садкоў перад пачаткам заняткаў «штотыдзень або штодня» неабходна ўключаць дзяржаўны гімн.

У дакуменце пазначана, што мерапрыемства ўводзяць «у мэтах удасканалення працы па патрыятычным выхаванні» у рамках выканання ліста Мінадукацыі ад 8 красавіка.

Згодна з дакументам, дзецям будуць уключаць гімн перад пачаткам навучальнага года, а ў сярэдніх і старэйшых групах — штодня ці штотыдзень.

Паводле галоўнага спецыяліста па пытаннях дашкольнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродна Анжалікі Кухта, «патрыятычнае выхаванне» вырашылі актывізаваць «у сувязі з апошнімі не зусім правільнымі падзеямі».

Рашэнне аб тым, ўключаць гімн штодня або штотыдзень, застаецца за установай адукацыі або раёнам, за якім яна замацаваная.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031