Знайсці
05.05.2022 / 11:32РусŁacБел

Пентагон: Расія нацэлілася на крытычную інфраструктуру ў тыле Украіны

Пра нацэленасць Расіі на знішчэнне крытычнай інфраструктуры ў тыле Украіны на брыфінгу заявіў прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі.

«Яны спрабуюць пацэліць у тое, што, на нашу думку, з'яўляецца крытычна важнай інфраструктурай на захадзе. Электраэнергія, транспартныя вузлы і гэтай далей. Мы думаем, што гэта спроба падарваць здольнасць украінцаў папаўняцца і ўмацоўвацца», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, дакладнасць расійскіх удараў вымушае жадаць лепшага. Кірбі падкрэсліў, што не дае ацэнку апошніх атак, але нагадвае, што за 70 дзён вайны было дастаткова прыкладаў недастатковай дакладнасці расійскага боку.

Кірбі пры гэтым пацвердзіў, што пастаўкі ўзбраенняў ва Украіну працягнуцца, нягледзячы на новыя ўдары расійскага боку.

У Пентагоне таксама ацэньваюць прасоўванне расійскіх сіл на Данбасе як павольнае і нераўнамернае. Наступ сутыкаецца з больш жорсткім супрацівам украінскіх сіл.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031