Знайсці
05.05.2022 / 01:08РусŁacБел

Анжаліна Джалі: Змаганне за спыненне вайны — гонка ў спробе абмежаваць колькасць штодзённых ахвяр

Галівудская актрыса Анжаліна Джалі, якая некалькі дзён таму наведала Украіну з гуманітарнай місіяй, апісала свае ўражанні ў Інстаграме.

Той самы аскепак ад бомбы, з якім дзяўчынка гулялася як з камянём

Анжаліна Джалі напісала:

«Калі я была ў Львове некалькі дзён таму, мне паказалі «асаблівы камень», знойдзены маленькай дзяўчынкай.

Дзяўчынка, якая яго знайшла, не зразумела, што камень, з якім яна гуляла, на самай справе быў аскепкам бомбы.

Ён няроўны і цяжэйшы, чым можна было б чакаць. Ягоны бляск і незвычайны вонкавы выгляд мусілі прыцягнуць увагу дзіцяці. Пры выбуху бомбы ці снарада вострыя аскепкі цяжкага металу ўпіваюцца ў цела тых, хто знаходзіцца побач з кропкай ўдару.

Шмат каму з дзяцей, з якімі я сустракалася і якія перажылі ўдар па краматорскаму вакзалу, нядаўна выдалілі аскепкі — гэта цяжкі і балючы працэс.

Фрагменты, блізкія да жыццёва важных органаў, было занадта небяспечна выдаляць, і ў некаторых выпадках яны засталіся ўсярэдзіне. <…>

Змаганне за спыненне вайны, падобнай на тую, якая ўсчалася ва Украіне, — гэта гонка ў спробе абмежаваць колькасць забітых, параненых, перамешчаных і траўмаваных кожны дзень».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031