Знайсці
03.05.2022 / 08:14РусŁacБел

Пентагон: Прасоўванне расійскіх войскаў на Данбасе — мінімальнае

Расійскія сілы на Данбасе на ўсходзе Украіны, дзе адбываецца асноўная частка баявых дзеянняў, цярпяць ад дрэннага камандавання, нізкага баявога духу і далёка не ідэальнай лагістыкі, заявіў высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства абароны ЗША.

«Мы па-ранейшаму назіраем мінімальнае, і гэта мякка кажучы, прасоўванне рускіх на Данбасе», — сказаў чыноўнік. Паводле яго слоў, расійскія ўлады дамагліся нязначных поспехаў на ўсход ад украінскіх гарадоў Ізюм і Папасная, але прасоўванне было «слабым і нераўнамерным».

Акрамя таго, Пентагон заўважыў, што расійскія сілы, відаць, баяцца рызыкі і імкнуцца пазбягаць ахвяр сярод сваіх войскаў як у паветранай, так і ў наземнай вайне, сказаў чыноўнік.

Украінскія сілы працягваюць утрымліваць Харкаў ад уваходжання расійскіх сілаў. Па словах чыноўніка, горад працягвае падвяргацца ўдарам расійскай авіяцыі. «Але за апошнія 24—48 гадзін украінцы прарабілі добрую працу, адціснуўшы рускіх яшчэ далей, прыкладна на 40 км на ўсход ад Харкава», — сказаў вайсковы чыноўнік.

Па даных Пентагона, з пачатку ўварвання Расія выпусціла па Украіне 2125 ракет. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера