Знайсці
02.04.2022 / 20:39РусŁacБел

Галоўчанка: Беларусь пабудуе тэрмінал у Ленінградскай вобласці «суперстаханаўскімі» тэмпамі

Мінск і Масква завяршаюць перамовы аб ільготных тарыфах на перавалку беларускіх грузаў. Пра гэта ў праграме «Вопрос номер один» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіў прэм'ер Раман Галоўчанка.

Галоўчанка запэўніў, што Беларусь пабудуе свой тэрмінал у Ленінградскай вобласці «суперстаханаўскімі» тэмпамі, бо проста «стаханаўскія» задоўгія:

«Таму што такога роду мы вось наведалі адзін з партоў у Пецярбургу, нам сказалі, што яго будавалі стаханаўскімі тэмпамі. Значыць, з максімальным напружаннем усіх сілаў, днём і ноччу, — гэта заняло 4 гады. Але ў нас такога часу няма, таму будзем працаваць не проста як стаханаўцы, а суперстаханаўцы і выйдзем на патрэбны для Беларусі вынік».

Пры гэтым ён адзначыў, што нібыта і цяпер можна адгружаць тавары праз наяўныя расійскія парты:

«Таму што ў нас там дастаткова тэрміналаў. І ў Пецярбургу, і ў Ленінградскай вобласці, калі гаварыць у цэлым — і на поўнач, у бок Мурманска. Таму магчымасці для перавалкі беларускіх тавараў існуюць», — запэўніў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
17
Ха-ха
33
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031