Знайсці
21.02.2022 / 17:30РусŁacБел

Выкладчыцы журфака БДУ Ганне Курэйчык прысудзілі 15 сутак

Як стала вядома «Нашай Ніве», суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес рашэнне ў дачыненні да дацэнта кафедры тэлебачэння і радыёвяшчання журфака БДУ Ганны Курэйчык. Выкладчыцу судзілі па артыкуле 24.3 «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы».

Нагадаем, Ганну Курэйчык затрымалі 18 лютага. Яна знаходзілася на бальнічным, сілавікі прыйшлі да яе дадому. З-за чаго прыйшлі да выкладчыцы, невядома.

«Думаю, што зроблена гэта было для яе звальнення. Бо кантракт яшчэ ў яе быў да 2023 года», — адзначыў калега Курэйчык.

Раней, у верасні 2020 года, Ганна Курэйчык выказвалася ў сацсетках пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. На яе думку, у краіне адбывалася «мэтанакіраванае знішчэнне прафесіі журналіста».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера