Знайсці
31.01.2022 / 10:26РусŁacБел

«Хто такія «мы»?» — пасол Украіны пракаментаваў словы Лукашэнкі пра вяртанне ва «ўлонне славянства»

Ігар Кізім працытаваў Аляксандра Лукашэнку, які 28 студзеня сказаў: «Мы вернем нашу Украіну ва ўлонне нашага славянства».

Ігар Кізім

«Незразумела, хто такія «мы». І, у гэтым кантэксце, чаму для кагосьці Украіна «наша» і калі яна выйшла з «улоння славянства»? Калі «мы» — гэта Беларусь, то відавочна, што з беларусамі мы і ёсць тое самае «ўлонне славянства» (дарэчы, і палякі там, і балгары, і славакі, і іншыя) і нам туды вяртацца не трэба, мы яго не пакідалі.

Калі «мы» — гэта А. Лукашэнка і У. Пуцін, а «ўлонне нашага славянства» — гэта саюз Беларусі з РФ, то казаць аб Расіі як аб «славянскай» дзяржаве хутка наогул будзе складана, а вяртацца ва «ўлонне» (ці, правільней, у саюз), дзе ёсць краіна, якая захапіла ўкраінскі Крым, развязала і працягвае вайну на Данбасе, ахвярамі якой сталі дзясяткі тысяч славян, не захоча яшчэ не адно пакаленне украінцаў. Гэта аксіёма, і даказваць тут няма чаго», — напісаў Ігар Кізім.

Чытайце таксама:

«Ці гатовыя вы плаціць?» Пра што казаў Лукашэнка ў Пасланні народу — сабралі галоўнае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031