Знайсці
26.01.2022 / 10:50РусŁacБел

У Казахстане ўчыніў самагубства топ-менеджар кампаніі дачкі Назарбаева

Кіраўнік казахстанскай кампаніі «Аператар РОП» Руслан Шамшыеў скончыў жыццё самагубствам. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкула аб давядзенні да самагубства.

Руслан Шамшыеў. Фота з фэйсбука

Кампанію «Аператар РОП» казахстанскія СМІ (у прыватнасці, парталы kz.media і eurasianet) звязвалі з дачкой Назарбаева Аліяй. Сёння раніцай у Казахстане затрымалі кіраўніка кампаніі Медэта Кумаргаліева, а таксама віцэ-міністра экалогіі Ахметжана Прымкулава. Абодвух падазраюць у карупцыі, паведамляе РБК.

Да студзеньскіх падзей у Казахстане «Аператар РОП» займаўся ўтылізацыйным зборам.

Аднак 11 студзеня прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў раскрытыкаваў працу кампаніі і прапанаваў перадаць яе функцыі дзяржструктурам.

19 студзеня адпаведны дакумент прыняў урад краіны. Актывы, створаныя за кошт сродкаў утылізацыйнага збору, былі перададзеныя ва ўласнасць дзяржавы.

Пасля пратэстаў у Казахстане дочкі Назарбаева перасталі з'яўляцца на публіцы, яго зяці былі адпраўленыя ў адстаўку ў розных кампаніях, а сам першы прэзідэнт краіны з'явіўся на публіцы толькм 18 студзеня, запісаўшы відэазварот, што ён не займаецца палітычнымі справамі, а цалкам падтрымлівае прэзідэнта Такаева.

Чытайце таксама:

Трэці зяць Назарбаева і яго пляменнік сышлі ў адстаўку з-за пратэстаў

Двух зяцёў Назарбаева звольнілі з кіроўных пасадаў у буйных кампаніях

Дэелбасізацыя. У Казахстане знікаюць таблічкі з іменем Назарбаева, а дзясяткі тысяч людзей падпісваюць петыцыю за вяртанне Астаны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера