Знайсці
25.01.2022 / 14:03РусŁacБел

У Гродне вайсковы МАЗ пратараніў Škoda. Падаецца, што вінаваты МАЗ, але не ўсё так проста

У Гродна адбылося ДТЗ з удзелам вайсковага грузавіка і легкавіка маркі Škoda. Здарэнне патрапіла на відэарэгістратар, запіс дазваляе меркаваць: МАЗ праехаў на чырвонае святло, але ж, хутчэй за ўсё, вінаватым будзе прызнаны кіроўца цывільнага аўтамабіля.

Хаця сігналаў святлафора для кірунку МАЗа не бачна, але ж па ўскосных прыкметах можна зразумець, што для яго сапраўды гарэла чырвонае святло. Калі ўважліва глядзець відэа, то можна заўважыць, што для пешаходаў ужо загарэлася зялёнае.

Аднак у ДТЗ вінаватым можа быць прызнаны кіроўца Škoda, хаця ён і завяршаў манеўр. Стандартна ДАІ у такіх выпадках лічыць, што прычына — у несаступанні сустрэчнаму аўтамабілю.

Нагадаем, што згодна з пунктам 106 Правіл дарожнага руху, кіроўца, які выехаў на перакрыжаванне пры дазвольным сігнале святлафора, павінен выехаць у запланаваным кірунку незалежна ад сігнала, але пры гэтым павінен саступіць дарогу сустрэчнаму транспарту.

А таго, хто знаходзіўся за рулём МАЗа, імаверна, прыцягнуць да адказнасці за праезд на чырвонае.

Чытайце таксама: Ці вартая ахвяраў прынцыповасць ДАІ? Самыя гучныя выпадкі гібелі ў выніку аўтапагоняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031