Знайсці
24.01.2022 / 21:43РусŁacБел

Заўтра палякі пачнуць будаваць плот на беларускай мяжы. Яго вышыня будзе больш за 5 метраў

Будаўніцтва пастаяннай агароджы на польска-беларускай мяжы вышынёй больш за 5 метраў плануюць пачаць 25 студзеня, паведаміла прэс-сакратар Пагранічнай службы лейтэнант Ганна Міхальская.

Візуалізацыя праекта агароджы. Фота: Twitter/@WasikMaciej

У Падляшскім ваяводстве плотам загародзяць 180 км, а ў Люблінскім, дзе мяжа праходзіць па Бугу, умацоўваць мяжу будуць інакш.

Агароджа будзе складацца з асновы са сталёвых прутоў вышынёй 5 метраў, над якімі будзе замацаваны дадатковы бар’ер з калючага дроту. Агульная вышыня канструкцыі будзе складаць 5 з паловай метра. Акрамя таго, уздоўж мяжы паставяць для назірання сэнсары руху і камеры.

Раней польскі сейм зацвердзіў план будаўніцтва сцяны на польска-беларускай мяжы коштам больш за 400 млн долараў. Пабудаваць яе збіраюцца за паўгода.

Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю плот вышынёй 5,5 метра. Як ён будзе выглядаць ФОТА

Кошт польскага плота на мяжы з Беларуссю складзе каля 350 мільёнаў еўра

Мінабароны Польшчы: На беларускай мяжы пабудуюць плот і павялічаць колькасць вайскоўцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031