Знайсці
24.01.2022 / 16:12РусŁacБел

Пратасевіча выпусцілі ў жывы эфір. Што ён расказаў?

Раман Пратасевіч працягвае заставацца ў закладніках. Цяпер яму прыдумалі новую ролю — ён будзе «праваабаронцам» пад крылом Дзмітрыя Белякова, праўладнага актывіста. У гэтай ролі Раман правёў жывы эфір, дзе адказваў на пытанні.

У стрыме Пратасевіч заявіў, што яго сёння ўпершыню за доўгі час выпусцілі з месца, дзе ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. Але Раман працягвае быць пад крымінальным пераследам. Таксама Пратасевіч заявіў, што заключыў дасудовую дамову са следствам. Ён не ведае, калі скончыцца расследаванне крымінальнай справы. Дадаў толькі, што яе вядзе Следчы камітэт, а не КДБ.

Нагадаем, што раней дасудовую дамову са следствам заключыла Сафія Сапега. Крымінальную справў у дачыненні да яе перадалі ў суд.

Таксама ў стрыме Пратасевіч кажа пра пасадку самалёта Ryanair— «маглі падставіць свае».

Пра тэлеграм-канал, які Пратасевіч пачаў весці, але хутка закінуў, таксама было згадана. Раман кажа, што будзе весці яго як асабісты блог.

На пытанне, хто перамог на прэзідэнцкіх выбарах-2020, ён адказаў: «Не майго розуму справа».

Было заўважна, што Раман нярвуецца. Адказы на многія пытанні ён не даваў, ухіляўся, тлумачыў, што «пытанне не ў яго кампетэнцыі» ці «даваць ацэнку мусяць адпаведныя людзі» (ці «адпаведныя органы»).

Ён запэўніў, што падчас знаходжання на Данбасе нікога не забіваў і нават не страляў.

Таксама ў яго прамове было шмат казённых выразаў, кшталту «беларускія спецслужбы неаданаразова даказалі, што яны прафесіяналы сваёй справы». Таксама Пратасевіч сказаў, што яму «трэба падумаць, чым можа быць карысным грамадству і дзяржаве». Лукашэнку ён называў выключна дадаючы «прэзідэнт».

Чытайце таксама: Раман Пратасевіч з'явіўся пасля некалькіх месяцаў адсутнасці ў інфармацыйным полі і анансаваў перамены ў сваім жыцці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031