Знайсці
23.01.2022 / 19:50РусŁacБел

Украіна правяла антытэрарыстычныя вучэнні на мяжы з Беларуссю

Каардынацыйнай групай Антытэрарыстычнага цэнтра пры ўпраўленні Службы бяспекі Украіны праведзеныя вучэнні па нейтралізацыі варожай дыверсійнай групы паблізу паўночнай мяжы, на Чарнігаўшчыне. Трэніроўкі праводзіліся ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных.

Падчас вучэнняў. Фота: dpsu.gov.ua

Паводле легенды вучэнняў, на тэрыторыю кантраляванага памежнага раёна Чарнігаўскай вобласці пранікла дыверсійна-разведвальная група. Умоўныя дыверсанты планавалі нанесці дзяржаве значныя эканамічныя страты і дэстабілізаваць грамадска-палітычную абстаноўку ў прыгранічных раёнах Украіны.

Для выкрыцця і нейтралізацыі ўмоўнай дыверсійна-разведвальнай групы ўдзельнікі вучэнняў правялі комплекс аператыўна-вышуковых, контрразведвальных і фільтрацыйных мерапрыемстваў. У заключнай фазе трэніровак спецназаўцы правялі паспяховую аперацыю па нейтралізацыі «дыверсантаў» у раёне памежнага пункта пропуску.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031