«Белтэлекам» стане сотавым аператарам
«Белтэлекам» атрымаў ліцэнзію на сотавую сувязь. Ён будзе выкарыстоўваць існуючую сетку LTE інфраструктурнага аператара beCloud.
«З 17 студзеня 2022 года прадпрыемства атрымала права аказваць паслугі сотавай рухомай электрасувязі» — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
У прэс-службе растлумачылі, што выхад «Белтэлекама» на рынак мабільнай сувязі паскорыць вырашэнне праблемы лічбавай няроўнасці пры доступе да сучасных паслуг гарадскога і сельскага насельніцтва. Таксама ліцэнзія дазволіць прадпрыемству аказваць запатрабаваныя канвергентныя паслугі, якія ўключаюць у адным пакеце стацыянарную і мабільную сувязь.
Да гэтага аказваць паслугі сотавай сувязі насельніцтву ў Беларусі маглі аператары МТС, А1 і life:)
Прапаганда накінулася на А1 і заклікае нацыяналізаваць кампанію. Наколькі гэта магчыма?
Ніхто не з'яўляецца недатыкальным. Які сігнал бізнэсу шле Лукашэнка затрыманнямі топ-менеджараў?
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера