Знайсці
14.01.2022 / 11:18РусŁacБел

Уводзіцца абавязковая сертыфікацыя электронных цыгарэт

Абавязковая сертыфікацыя электронных цыгарэт уводзіцца ў Беларусі, паведамляе Дзяржстандарт. Дакладней, сертыфікаваць збіраюцца «нетытунёвыя нікацінаўтрымліваючыя вырабы аральнага спосабу спажывання».

Сертыфікацыя з’явіцца з 1 красавіка гэтага года.

Неабходнасць яе тлумачыцца клопатам пра абарону жыцця і (або) здароўя чалавека, паколькі прадукцыя, што рэалізуецца ў краіне, можа мець неабмежаванае ўтрыманне нікаціну. Таксама зазначаецца, што адсутнасць інфармацыі аб шкодзе ўжывання такой прадукцыі з'яўляецца рэальнай пагрозай жыццю і здароўю чалавека.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031