Знайсці
22.12.2021 / 08:16РусŁacБел

ЗША думаюць пра забарону паставак тэлефонаў у Расію ў выпадку ўварвання ва Украіну

Улады ЗША разглядаюць дадатковыя абмежавальныя меры ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну, у тым ліку «надзвычайныя» меры па абмежаванні экспарту.

Reuters.com

Пра гэта паведаміла Reuters, спасылаючыся на неназванага чыноўніка ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

У якасці такіх мер абмяркоўваюць забарону на пастаўку тэлефонаў, ключавых авіяцыйных і аўтамабільных кампанентаў, а таксама матэрыялаў «з многіх іншых галін», сказала крыніца агенцтва. Паводле яе слоў, гэтыя меры прапануюць у дадатак да тых, што абмяркоўваліся раней.

У снежні CNN і Bloomberg паведамілі, што пакет патэнцыйных санкцый ЗША ўключае ў сябе меры супраць атачэння Пуціна, расійскіх алігархаў, банкаў і энергетычных кампаній, а таксама адключэнне Расіі ад сістэмы міжбанкаўскіх пераводаў SWIFT і абмежаванне на канвертаванне рублёў у іншыя валюты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031