Знайсці
03.12.2021 / 19:05РусŁacБел

Прэзідэнт RFE/RL пра абвяшчэнне сацсетак «экстрэмісцкімі матэрыяламі»: Радыё Свабода катэгарычна адхіляе гэты смешны ярлык

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай зрабіў заяву ў сувязі з тым, што суд у Менску прызнаў сацсеткі Радыё Свабода «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Прэзыдэнт RFE/RL Джэймі Флай.

«Радыё Свабода катэгарычна адхіляе гэты сьмешны ярлык, — сказаў прэзыдэнт RFE/RL. — Мы імкнёмся і надалей даваць аб’ектыўныя навіны і інфармацыю беларускім людзям, якія цяпер як ніколі маюць патрэбу ў незалежных СМІ. Рэжым Лукашэнкі па-ранейшаму дае зразумець, што яго ігнараваньне праўды і намаганьні абмежаваць доступ да незалежнай інфармацыі ня маюць межаў».

Агулам пасьля сфальшаваных выбараў 2020 году і хвалі масавых рэпрэсій у Беларусі ўлады прызналі больш за 300 інфармацыйных рэсурсаў экстрэмісцкімі.

Суд Цэнтральнага раёну Менску па матэрыялах ГУБАЗіК МУС Беларусі прызнаў інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-каналу «Радыё Свабода — Беларусь», яе аналягі ў сацыяльных сетках і відэахостынгу YouTube экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пра гэта 3 сьнежня паведаміў тэлеграм-канал ГУБАЗіК.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031