Знайсці
03.12.2021 / 11:37РусŁacБел

Белчыгунка з 12 снежня прапануе ноў-хаў пры пакупцы білетаў у Расію

З 12 снежня ў купэйныя вагоны і вагоны СВ цягнікоў, якія курсіруюць у Расію, квіткі будуць прадавацца па «сістэме дынамічнага цэнаўтварэння». 

Усё не так складана, як можа падацца на першы погляд, піша Onliner.

Сутнасць у тым, каб планаваць паездкі як мага раней і купляць квіткі са зніжкамі. Калі вы вызначыцеся з купляй за 60 (45) дзён да адпраўлення канкрэтнага цягніка, зможаце разлічваць на максімальную зніжку ў 24%.

Захочаце ўзяць білет менш чым за тры гадзіны да адпраўлення цягніка (а загрузка вагона будзе звыш 81%), прыйдзецца плаціць надбаўку ў памеры 8%.

- Асноўнымі крытэрыямі пры фармаванні тарыфу з выкарыстаннем сістэмы з'яўляюцца ўзровень адсотка занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і тэрміны набыцця праязных дакументаў (білетаў) пасажырамі. Па меры росту адсотка запаўняльнасці вагона кошт праезду паступова ўзрастае. Пералік каэфіцыентаў ажыццяўляецца ў анлайн-рэжыме пры кожным новым афармленні або вяртанні праязных дакументаў, — паведамляюць у БЧ.

Сістэма зніжак/надбавак не будзе дзейнічаць пры адначасовай аплаце праезду ў напрамку «туды і назад». Таксама дынамічнае цэнаўтварэнне не распаўсюджваецца на выпадкі, калі квіткі купляюць «арганізаваныя групы пасажыраў». А яшчэ новая сістэма не працуе з цягніком №2/1 Мінск—Масква.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера