Знайсці
01.12.2021 / 10:04РусŁacБел

Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы па ўсёй Беларусі

Ператрусы адбываюцца, як у Мінску, так і ў Віцебску, Гомелі, Мазыры, Крычаве, паведамляе «Вясна».

Ілюстрацыйнае фота

З самай раніцы 1 снежня па ўсёй Беларусі адбываюцца ператрусы. На гэты момант праваабаронцам «Вясны» вядома пра вобшукі ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целепуна, у актывістаў з Віцебска Уладзіміра Кійко і Мікалая Качурца, а таксама ў крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага. У Гомелі прыйшлі да журналісткі Ларысы Шчыраковай, а пасля ператрусу яе павезлі на допыт.

Акрамя гэтага, з 7 раніцы праходзяць ператрусы ў Мінску.

Па інфармацыі праваабаронцаў, з вобшукамі прыйшлі мінімум да 10 чалавек.

У прыватнасці прайшоў ператрус у гродзенскай журналісткі Надзеі Віцінай. Яна затрыманая як сведка «па нейкай справе, у якім фігуруе яе асабістая перапіска».

У Брэсце раніцай супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Алены Жушма.

Таксама вядома пра ператрус у рэчыцкага актывіста Алега Карбалевіча. Сілавікі забралі яго камп'ютар, а яго павезлі ў РАУС.

Сталі вядомыя падрабязнасці ператрусу ў мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна. Раніцай супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук на лецішцы Уладзіміра, а цяпер паехалі на яго кватэру. Тэхніку пасля ператрусу не забіраюць, а толькі значкі «Вясны», кнігі, паштоўкі і плакаты. 

Прадстаўнікі якога ведамства праводзяць ператрус — пакуль невядома.

Адбываецца ператрус у Васіля Палякова — гомельскага палітыка і грамадскага дзеяча АГП

Ператрус у журналісткі Ларысы Шчыраковай у Гомелі доўжыўся блізу 1,5 гадзін, яго правялі супрацоўнікі ДФР. У журналісткі забралі тэлефон, апаратуру, флэшкі і дыскі.

Пасля ператрусу яе дапыталі ў ДФР. Яна адмовілася адказваць на пытанні.

Шчыракову вусна папярэдзілі аб адказнасці за выдаванне матэрыялаў справы, таму падрабязнасці праваабаронцам яна не распавяла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031