Знайсці
01.12.2021 / 09:15РусŁacБел

У ТЛЦ «Брузгі» малако будзе выдавацца выключна для дзяцей

Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў распавёў у інтэрв'ю СТБ, як змяніўся рацыён мігрантаў, што знаходзяцца ў лагістычным цэнтры ў Брузгах.

«Мы выдаём акурат такую неабходную колькасць прадуктаў, якая патрэбная чалавеку на суткі. Раніцай ён атрымлівае гарбату з печывам, у абед ён атрымлівае кашу, на вячэру ў яго прадуктовы набор. Іншае пытанне, што ёсць людзі, якія бяруць па некалькі пакетаў. І мы бачым, што ў іх з'яўляюцца лішкі ў ТЛЦ, там плюсавая тэмпература, досыць цёпла, і некаторыя проста вывозяць дастатковую колькасць бутэлек малака таго ж самага, нераспакаванага».

«Таму мы, вядома, перагледзелі асартымент. Цяпер малочныя прадукты будуць выдавацца выключна толькі для дзяцей. Але моцна рацыён зменшаны не будзе. Бо ўсё-такі людзям трэба нармальна харчавацца», — сказаў ён.

У эфіры СТБ сказалі, што выдадзена за тры тыдні 114 тон гуманітарнай дапамогі, уключаючы абутак і цёплае адзенне. Таксама было сказана, што беларускі бок за суткі на харчаванне мігрантаў траціць 29 тысяч рублёў (каля 12 тысяч даляраў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031