Знайсці
26.11.2021 / 12:32РусŁacБел

Двух мінчукоў асудзілі да двух з паловай гадоў хіміі за ўдзел у адным з маршаў

У судзе Заводскога раёна Мінска 26 лістапада скончыўся разгляд крымінальнай справы Кірыла Жогалева і Руслана Цюрліка.

Абодвух вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).

Згодна з версіяй дзяржаўнага абвінавачвання, хлопцы 6 верасня 2020 года прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, «Маршы адзінства»: «парушалі грамадскі парадак, стаялі ў счэпцы, выкрыквалі лозунгі, заміналі працы грамадскага транспарту». Сваю віну яны прызналі цалкам.

У выніку суддзя Алег Каляда прысудзіў Жогалеву і Цюрліку па два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія). Хлопцаў вызвалілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031