Знайсці
23.11.2021 / 10:28РусŁacБел

МУС: Мігранты, што знаходзяцца на мяжы, не звярталіся за прадастаўленнем прытулку

Пра гэта паведаміў журналістам начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, піша БелТА.

«Асобы, якія ў цяперашні час знаходзяцца на мяжы, з хадайніцтвам аб прадастаўленні статусу бежанца і аб прадастаўленні прытулку не звярталіся», - сказаў Аляксей Бягун.

Ён таксама паведаміў, што ўчора самалётам краіну пакінула 118 чалавек. Сёння яшчэ адна група мігрантаў пакіне Беларусь. Яны ўжо знаходзяцца ў мінскім аэрапорце, прайшлі ўсе мытныя і памежныя працэдуры. У мінулы чацвер рэйсам у Ірак вылецелі 374 чалавекі.

Раней казалася, што ў Беларусі знаходзяцца каля сямі тысяч мігрантаў, з іх у лагістычным лагеры каля Брузгоў 1800 чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031