На 15 сутак арыштавалі гаспадара бел-чырвона-белага дома ў Полацкім раёне, днямі нехта замаляваў будынак
Учора на 15 сутак арыштавалі гаспадара славутага дома ў Полацкім раёне Анатоля Каханчыка, яго затрымалі па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі).
10 лістапада невядомыя замалявалі «Пагоню» і чырвоную паласу на яго доме, мужчына збіраўся вярнуць ранейшае аблічча будынку.
Гэта не першы арышт мужчыны: яшчэ ў лютым Анатоль Каханчык адсядзеў 7 сутак за аздабленне свайго дома ў вёсцы Алешча. Пасля арышту яго звольнілі з чыгункі, на якой ён адпрацаваў 38 гадоў, але нават гэта не прымусіла яго замаляваць фасад дома.
Адметная хата без канца прыцягвае ўвагу ўладаў яшчэ і таму, што яна бачная з чыгункі побач.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Музыка Аракелян знайшоў у злітым спісе лістоў у КДБ данос на сябе. Ён належыць вядомай асобе
 5
«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ
 21
З праваабаронцаў — у Свята-Елісавецінскі манастыр: як склаўся лёс экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі
 19
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера