Знайсці
19.11.2021 / 12:23РусŁacБел

У заможных краінах мяняюць разуменне таго, каго лічыць поўнасцю вакцынаваным. І гэта не падабаецца СААЗ

Зніжэнне імунітэту ад прышчэпкі і рост захворванняў, выкліканых штамам Delta, падштурхнулі многія заможныя краіны да таго, каб перагледзець панятак «поўнай вакцынацыі» ад каранавіруса. Цяпер поўнасцю вакцынаваным будзе лічыцца той, хто зрабіў 3 (а не 2, як раней) прышчэпкі ад Covid-19, піша CNN.

Фота: pixabay

Прэм’ер Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што трэцяя прышчэпка неабходная для таго, каб не ўводзіць зноў абмежаванні ў сувязі з пандэміяй. Іншыя еўрапейскія дзяржавы ідуць у тым жа кірунку.

Да 15 снежня ўсе, каму больш 65 год, вымушаныя будуць зрабіць трэцюю, бустэрную, прышчэпку, каб абнавіць свой пашпарт вакцынацыі ў Францыі, заявіў на тым тыдні Макрон.

У Аўстрыі статус поўнасцю вакцынаванага прападае праз 9 месяцаў пасля апошняй прышчэпкі.

У Ізраілі, каб атрымаць зялёны пропуск (для наведвання спартовых заляў, рэстаранаў і іншых грамадскіх пляцовак), ужо патрэбная трэцяя бустэрная прышчэпка.

Такі падыход не падабаецца Сусветнай арганізацыі здароўя. Сітуацыя скандальная, лічыць старшыня СААЗа: людзі штодня атрымліваюць у шэсць разоў больш бустэрных прышчэпак у заможных краінах, чым першых доз вакцыны ў бедных краінах.

Да таго ж, неразумна спадзявацца на вакцынацыю ў пандэмію, лічыць Давід Набара, спецыяльны пасланнік СААЗ па Covid-19. Калі вірус яшчэ да канца не вывучаны, вакцынацыя як галоўная зброя ў змаганні з каранавірусам можа прывесці да з’яўлення новых варыяцый віруса.

«Што варта рабіць, дык гэта камбінаваць стратэгіі — насіць маскі і рабіць іншыя захады, каб людзі не заражаліся патагенам», — кажа Набара.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031