Знайсці
16.11.2021 / 19:05РусŁacБел

Да мігрантаў у Брузгі прыехала ігумення Гаўрыіла ВІДЭА

У лагістычны цэнтр ля Гродна, дзе размясцілі мігрантаў з польска-беларускай мяжы, прыехала ігумення Гаўрыіла, якая з'яўляецца настаяцельніцай гродзенскага Свята-Раство-Багародзічнага жаночага манастыра. 

Як бачна на відэа, ігумення жагнае дзяцей мігрантаў, заклікае іх маліцца, а таксама частуе шакаладкамі. Нагадаем, што большую частку мігрантаў складаюць курды, якія прытрымліваюцца ісламу.

Ігумення Гаўрыіла праславілася сваім выступам на «Мінск-арэне» 17 верасня 2020 года, у якім параўнала праціўнікаў Лукашэнкі, прыхільнікаў свабодных выбараў з «сектантамі» і «вар'ятамі», пасля сустрэчы з мітрапалітам Веніямінам ёй давялося прасіць прабачэння за свае словы. Змест яе прамовы выклікаў неадназначную ацэнку сярод праваслаўных. 

Пасля былі візіты ў Гродзенскую міліцыю з тартамі ад манастыра са святочнымі надпісамі «Дзякуй АМАПу за мір, парадак і патрыятызм». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031