Знайсці
12.11.2021 / 08:15РусŁacБел

Члены Рады Бяспекі ААН назвалі рэжым Лукашэнкі пагрозай рэгіянальнай стабільнасці

Прадстаўнікі Албаніі, Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША ў Радзе Бяспекі ААН распаўсюдзілі сумесную заяву, у якой назвалі дзеянні беларускіх уладаў па інструменталізацыі мігрантаў бесчалавечнымі, а рэжым Лукашэнкі пагрозай рэгіянальнай стабільнасці.

«Неабходна прадаставіць міжнародным арганізацыям неадкладны і бесперашкодны доступ да людзей, якія знаходзяцца там, для дастаўкі гуманітарнай дапамогі», — гаворыцца ў заяве.

Прычынай развязвання гібрыднай агрэсіі члены РБ ААН назвалі жаданне рэжыму Лукашэнкі адцягнуць увагу «ад яе ўласнага узмацнення парушэнняў правоў чалавека». Яны заклікаюць прыцягнуць Беларусь да адказнасці.

Краіны, якія падпісалі заяву, салідарныя з Польшчы і Літвой. Ад беларускага рэжыму сябры РБ ААН патрабуюць забяспечыць і спрыяць адэкватнай абароне і сыходу мігрантаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930