Знайсці
11.11.2021 / 19:18РусŁacБел

Меркель і Пуцін зноў абмеркавалі Беларусь

Як перадае прэс-служба Крамля, сёння адбылася яшчэ адна тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з выканаўцай абавязкаў федэральнага канцлера ФРГ Ангелай Меркель. Пытанне Беларусі палітыкі абмяркоўвалі і ўчора. 

Прадметам размовы стала сітуацыя на межах Беларусі з краінамі Еўрасаюза. «Абодва бакі пацвердзілі важнасць найхутчэйшага ўрэгулявання вострага міграцыйнага крызісу ў адпаведнасці з міжнароднымі гуманітарнымі нормамі», — гаворыцца ў паведамленні. 

Уладзімір Пуцін выказаўся на карысць аднаўлення кантактаў паміж дзяржавамі ЕС і Беларуссю ў мэтах вырашэння гэтай праблемы.

Меркель у сваю чаргу заявіла, што прычынай абвастрэння сітуацыі на польска-беларускай мяжы, звязанай з наплывам мігрантаў, з'яўляюцца ўлады Беларусі, як паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031