Знайсці
08.11.2021 / 23:42РусŁacБел

У Ізраілі забаранілі продаж набора для татуіровак з Асвенцыма

Ізраільскі суд прыпыніў продаж на аўкцыёне рэдкага набору іголак для татуіровак. Меркавана, яго ўжывалі для пазначэння вязняў у Асвенцыме.

Татуіроўка на руцэ чалавека, што выжыў у Асвенцыме. Фота Wikimedia Commons.

Набор складаецца з металічных блокаў з іголкамі, што размяшчаюцца ў форме лічбаў. Планавалася, што продаж лоту з Асвенцыма пройдзе 9 лістапада, і набор пойдзе з малатка па кошце ад 30 да 40 тысяч даляраў, піша Wall Street Journal.

Фота: bidspirit.com

Аднак 3 лістапада суд у Тэль-Авіве выдаў часовую забарону на правядзенне аўкцыёна. Незадоўга да гэтага прадстаўнікі Цэнтра арганізацый тых, хто перажыў Халакост, абвясцілі, што прыватны продаж такога набора пашкодзіць намаганням праліць святло на трагічныя падзеі, што мелі месца ў канцэнтрацыйных лагерах.

На 16 лістапада запланаванае новае судовае слуханне па пытанні продажу набора.

У Ізраілі не існуе закона, які б адкрыта забараняў продаж прадметаў, звязаных з Халакостам.

Скарга арганізацыі ахвяр Халакосту заснаваная на поглядзе на справядлівасць у ізраільскім праве, а таксама на меркаванні, што ў такіх інструментаў не можа быць правільнага ўласніка.

Адвакат арганізацыі Дэвід Форэр таксама заявіў, што ён звярнуўся да ізраільскага ўрада з прапановай канфіскаваць набор.

Меір Цольман, кіраўнік аўкцыённага дома, што меўся прадаць набор, сцвярджае, што ён сам — унук ахвяр Халакоста, таму хацеў, каб «нехта здолеў ацаніць гістарычную вартасць набора».

Дзве тыяры жонкі Напалеона прададуць на аўкцыёне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031