Знайсці
02.11.2021 / 17:46РусŁacБел

Мужчына атрымаў 14 год калоніі за забойства, здзейсненае ў 1995 годзе

Пракуратура Брэсцкай вобласці падтрымала ў судзе дзяржабвінавачанне па крымінальнай справе аб забойстве 30-гадовага мужчыны ў канцы 1995 года, паведамляе служба інфармацыі.

У пачатку снежня 1995-га дырэктар аднаго з пінскіх прадпрыемстваў атрымаў партыю цукру. Яго пастаўшчык збіраўся з грашыма за тавар вярнуцца дадому ў Мінск. Аднак ні да Новага года, ні да юбілею сваёй маці ў пачатку студзеня малады чалавек не вярнуўся. Бацькі пачалі шукаць сына.

У гэты ж час у лесе на тэрыторыі Украіны 31 снежня 1995 года знайшлі труп невядомага са слядамі гвалтоўнай смерці. Пазней у ім бацька зніклага апазнаў сына. Дадатковы агляд месца выяўлення цела дазволіў знайсці металічныя аскепкі і спускавы рычаг ад узрывальніка ручной гранаты. Была і варонка ад выбуху.

Асноўны падазраваны з жонкай і малым сынам знік за межамі Беларусі. Высветлілася, што ён жыў у Расіі як яе грамадзянін пад выдуманымі анкетнымі данымі, якія былі змененыя і ў членаў сям'і. Але бясконца хавацца пад чужым імем не ўдалося. Унесці яснасць дапамаглі партрэтная экспертыза і даследаванне ДНК. У канцы 2019 года падазраванага затрымалі ў Расіі, а ў красавіку 2020-га яго перадалі Беларусі. 

Следчыя высветлілі, што абвінавачаны, якому ў 1995 годзе было 26 гадоў, не жадаў разлічвацца за пастаўлены цукар і выманіў пацярпелага ва Украіну. Там нанёс яму ўдары дубінкай і нагамі па галаве і целе, а затым падарваў гранатай РГД-5. Дзеянні фігуранта кваліфікаваныя як наўмыснае забойства з карысці, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх людзей.

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда прызначыла пакаранне — 14 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пададзеныя мужчынам і яго абаронцам апеляцыйныя скаргі судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда пакінула без задавальнення. Прысуд уступіў у законную сілу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031