Знайсці
02.11.2021 / 14:43РусŁacБел

У беларускага спевака Анатоля Ярмоленкі памерла жонка

Пара пражыла разам больш за 50 гадоў.

Беларускі спявак, лідар гурта «Сябры» Анатоль Ярмоленка стаў удаўцом: памерла ягоная жонка Раіса.

Пра гэта паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках іх дачка Алеся.

Як адзначыла Алеся, яе маці памерла не ад каранавіруса і не ад анкалогіі. Развітанне з ёй адбудзецца ў сямейным коле.

«Тата будзе працягваць працаваць, гэта справа іх жыцця. Мая мама заўсёды была нашым тылам, аддаючы ўсю сябе нашай працы», — напісала яна.

Анатоль і Раіса Ярмоленкі пражылі разам больш за 50 гадоў. Яна працавала ў ансамблі касцюмерам, асвятляльнікам і тэхнікам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031