Знайсці
02.11.2021 / 09:01РусŁacБел

У Пецярбургу затрымалі 24-гадовую беларуску. Cілавікі падазраюць яе ў распальванні варожасці

24-гадовую Яну з Беларусі, што працавала афіцыянткай, затрымалі 1 лістапада. Да яе прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і даставілі ў аддзел паліцыі на Васільеўскім востраве, піша мясцовае выданне «Фантанка».

Як высветлілася, дзяўчына знаходзілася ў вышуку на радзіме. Апошні раз Яна была ў Беларусі каля года таму.

Дзяўчына свабодна перамяшчалася паміж Масквой і Пецярбургам, нават не падазраючы, што ў Беларусі яе ўжо шукаюць. У дачыненні да яе распачата справа па артыкулах аб распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы.

Яе малады чалавек Мікіта расказаў «Фантанцы», што Яна нічога супрацьзаконнага не рабіла, а пракуратуру наведала разам з адвакатам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031