Знайсці
29.10.2021 / 15:13РусŁacБел

90-гадовы маладзечанец захоўваў у кватэры зброю і сотню патронаў

У маладзечанскую міліцыю звярнулася 54-гадовая жанчына. Яна расказала, што падчас прыборкі ў кватэры памерлага бацькі натрапіла на стрэльбу, пісталет і патроны.

90-гадовы мужчына жыў адзін, у жніўні ён памёр. Праз нейкі час дачка прыехала да яго дадому, каб прыбрацца, піша «Рэгіянальная газета».

У калідоры на антрэсолях жанчына знайшла часткі зброі: драўляны прыклад, металічны ствол, пісталет і 119 патронаў.

Праводзіцца праверка. Каб высветліць стан зброі і яе мадэль, ацаніць баяздольнасць, прызначаная судовая балістычная экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031