Знайсці
20.10.2021 / 15:11РусŁacБел

Ад адвакацкай дзейнасці адхілілі Яўгена Пыльчанку. Віктар Бабарыка застаўся без адвакатаў

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку яго калега Дзмітрый Лаеўскі.

20 кастрычніка Мінюст распачаў дысцыплінарную вытворчасць супраць памочніка па абароне Віктара Бабарыкі і Максіма Знака — адваката Яўгена Пыльчанкі. Гэтым жа загадам ён адхілены ад адвакацкай дзейнасці.

Ён нагадаў, што тыдзень таму ад ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці адхіленая абаронца Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч, а сам Лаеўскі быў пазбаўлены статусу 9 ліпеня, праз тры дні пасля абвяшчэння прысуду ў дачыненні да Віктара Бабарыкі, якога асудзілі на 14 гадоў.

Іншы адвакат, Аляксандр Пыльчанка, быў пазбаўлены статусу амаль роўна год таму.

«Цяпер Віктар Бабарыка пазбаўлены магчымасці атрымліваць юрыдычную дапамогу ад абраных ім абаронцаў. Здаецца, каментары залішнія», — дадаў Лаеўскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031