Знайсці
19.10.2021 / 17:34РусŁacБел

З рэўнасці жанчына праткнула віламі аднавяскоўку, падпаліла сябе і дом

Сёння днём з вёскі Навышыно Мінскага раёна медыкі даставілі ў бальніцу параненую 48-гадовую мясцовую жыхарку. Міліцыянтам, якія прыбылі на месца разбору, жанчына паведаміла, што былая жонка сужыцеля праткнула яе віламі ва ўласным доме.

Дом 53-гадовай падазраванай быў зачыненым, унутры віднеўся дым. Міліцыянты паведамілі пра інцыдэнт у МНС. Пасля тушэння пажару гаспадыню знайшлі без прытомнасці і даставілі ў бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яна абліла сябе і дом бензінам, пасля чаго падпаліла. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе акалічнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031