Знайсці
19.10.2021 / 15:59РусŁacБел

Кіроўцы за ДТЗ, у якім загінула дзіця, далі столькі ж, колькі даюць палітвязням за выхад на праезную частку

Суд Рэчыцкага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 21-гадовай жыхаркі Рэчыцкага раёна.

9 ліпеня дзяўчына ехала на Volkswagen Caravella з няспраўнай тармазной сістэмай. Яна ў дарозе не ўлічыла абмежаванне хуткасці, асаблівасці і стан аўтамабіля, дарожныя ўмовы, вяла машыну з высокай хуткасцю. Кіроўца не саступіла дарогу 14-гадоваму хлопчыку на пешаходным пераходзе і збіла яго. Ён памёр.

Ёй далі 2 гады калоніі-пасялення.

Нагадаем, за надпіс «Не забудзем» на тратуары ў Мінску тры чалавекі атрымалі па 1,5 года абмежавання волі, двое — па 2 гады калоніі.

Таксама падобныя тэрміны давалі па «Карагоднай справе» ў Брэсце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031