Дырэктар «Руха» выйшаў са складу выканкама БФФ з-за судзейства ў матчы з мінскім «Дынама»
Такое рашэнне Аляксандр Зайцаў прыняў пасля матча, у якім клуб, у значнай меры ўкамплектаваны гульцамі брэсцкага «Дынама» мінулага сезона, прайграў мінчанам з лікам 1:3.
Пра гэта ён паведаміў БФФ у адмысловай заяве, паведамляе прэс-служба «Руха». «Відавочнае і адкрытае «засуджванне» адных каманд, каб дагадзіць іншым, красамоўна кажа аб тым, што месцы ў чэмпіянаце вызначаюцца далёка не паводле спартыўнага прынцыпу», — гаворыцца ў дакуменце.
БАТЭ, мінскае «Дынама» і «Рух» маюць пасля 26 тураў 55, 54 і 51 пункт адпаведна і прэтэндуюць на срэбра чэмпіянату. Таксама добрыя шанцы на другое месца ў «Гомеля» — 49 балаў, але ў яго ёсць гульня ў запасе.
Сам Зайцаў знаходзіцца ў еўрапейскіх санкцыйных спісах.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 1
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера