Пасля 14 сутак выйшаў на волю відэааператар Ягор Камароўскі — пазаштатнік Deutsche Welle
Пасля 14 сутак выйшаў на волю відэааператар Ягор Камароўскі, які супрацоўнічаў з нямецкім выданнем Deutsche Welle. Што насамрэч паслужыла прычынай арышту, блізкім Камароўскага і яго адвакату невядома.
Журналіста затрымалі 28 верасня і абвінавацілі ў «хуліганстве». Хаця 1 кастрычніка ў яго дома прайшоў ператрус ужо па крымінальнай справе. Як сцвярджае бацька мужчыны, у пастанове на ператрус былі пазначаны артыкулы Крымінальнага кодэкса «Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці», а таксама — «Акт тэрарызму». У журналіста канфіскавалі ўсю тэхніку і пасведчанне пазаштатнага супрацоўніка DW.
Па словах бацькі, абвінавачванні па крымінальнай справе Ягору не прад'явілі, адчувае ён сябе добра пасля Акрэсціна.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера