Знайсці
11.10.2021 / 09:47РусŁacБел

Бо так справядліва і каб людзі не з’язджалі з вёсак. Міністр фінансаў патлумачыў, чаму ўводзяць падатак на кватэры

«Трэба зацікавіць людзей жыць ва ўласным жыллі», — распавёў Юрый Селіверстаў у эфіры АНТ.

«Трэба зацікавіць людзей не з'язджаць з сельскай мясцовасці, жыць ва ўласным жыллі. Умовы, якія сёння ёсць для ўладальнікаў гэтай нерухомасці, розныя. Напрыклад, жывуць на тэрыторыі раённага цэнтра два школьныя настаўнікі. Адзін з іх у шматкватэрным доме. Другі жыве ў прыватным доме і плаціць падатак за зямлю прапарцыйна таму участку, які займае яго домаўладанне. Можа, яно і не вельмі вялікае, але сотак 10, напэўна, займае. Плюс дом, які там на ім стаіць. Ён плаціць падатак за зямлю, плаціць падатак за нерухомасць, ды яшчэ яму трэба яго страхаваць ў абавязковым парадку.

Калі ж ён паляпшае жыллёвыя ўмовы і побач дзесьці пераязджае ў шматкватэрны дом, то зразумела, што падатак на зямлю там будзе мінімальны, таму што прыкладна такі ж участак, як гэта домаўладанне, займае дом шматпавярховы, ён расце ўверх, а не ў шырыню. І там не трэба плаціць падатак на нерухомасць, гэта льгота. Вось тут мы забяспечым разумны справядлівы падыход.

Можна, вядома, пайсці іншым шляхам. Хай падатак на нерухомасць не плацяць і ў індывідуальных дамах, але як быць з бюджэтам? І ў свеце асноўныя даходы дзяржава атрымлівае з маёмасці, якой валодаюць. Даражэйшая маёмасць — больш плаціш. Больш маёмасці — адпаведна гэтак жа», — расказаў міністр фінансаў.

Беларусы будуць плаціць падатак на нерухомасць з першай кватэры? Абнародаваны праект закона

У Мінфіне патлумачылі, хто не будзе плаціць падатку на кватэру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031