Рэкордная кантрабанда. На мяжы Літвы затрыманы кантрабандны груз цыгарэт амаль на 3 млн еўра
Мытнікі паста Лаварышкес, агледзеўшы грузавік з Беларусі, 5 кастрычніка выявілі ў ім, паводле папярэдніх звестак, каля 750 тысяч пачкаў цыгарэт.
Грузавы аўтамабіль Man, які прыбыў з Беларусі, мытнікі праверылі з дапамогай рэнтгенаўскай сістэмы кантролю. Службовыя асобы падазравалі, што аўтамабіль мог перавозіць кантрабанду, піша Delfi.lt.
Калі дзверы адчыніліся, мытнікі ўбачылі ў задняй частцы паўпрычэпа велізарныя мяшкі з драўнянымі грануламі. Неўзабаве ў тых жа мяшках былі выяўленыя пачкі цыгарэт.
Паводле папярэдніх звестак, у грузавіку перавозілася каля 1500 каробак (750 тысяч пачкаў) беларускіх цыгарэт Fest, кошт якіх з улікам падаткаў складае 2,737 млн. еўра.
Грузавік і кантрабанда затрыманыя.
Гэта адзін з найбуйнейшых грузаў кантрабанды на літоўскай мытні сёлета.