Знайсці
06.10.2021 / 09:42РусŁacБел

Цана на газ у Еўропе паставіла чарговы рэкорд: 1600 даляраў за 1000 кубаметраў

Цана на газ у Еўропе на адкрыцці таргоў 6 кастрычніка рэзка вырасла да новага гістарычнага рэкорду, спачатку перавысіўшы $1500 за 1 тыс. куб. м, а потым дасянула $1600 за тыс. куб. м.

Кошт лістападаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах у 9:10 таргаваўся па 130 еўра за МВт·гадзіну (зыходзячы з бягучага абменнага курсу еўра да даляра).

Вечарам у аўторак таргі зачыніліся на цане меншай за 120 еўра за МВт·г.

Цэны на газ у Еўропе растуць на працягу ўсяго года. Сярод прычын — адмова «Газпрама» браніраваць дадатковыя магутнасці для транзіту газу праз Украіну напярэдадні запуску «Паўночнага патоку — 2».

Запасы газу ў падземных сховішчах Еўропы застаюцца ніжэйшымі за леташнія пасля халоднай зімы.

Эксперт: Беларусь атрымлівае падвойную выгаду ад высокіх цэнаў на газ у Еўропе 

Цана на газ у Еўропе б'е рэкорды. Што адбываецца?

Напружанасць паміж Германіяй і ЗША і «геапалітычная зброя». За што крытыкуюць трубаправод «Паўночны паток — 2»?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031