Знайсці
29.09.2021 / 15:22РусŁacБел

Мінчуку пагражае тры гады «хіміі» за тое, што спыніў тралейбус падчас пратэстаў

Суд Ленінскага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы 19-гадовага Кірыла Чарткова. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Паводле следства, 11 жніўня 2020 года, прыкладна каля апоўначы, Кірыл «узяў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, далучыўся да неўстаноўленых асоб і рухаўся па праспекце Пушкіна, Прытыцкага і Кальварыйскай, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў. Выкрыкваў лозунгі і гучна пляскаў у далоні, парушаючы спакой грамадзян. Каля дому №37 на вуліцы Кальварыйскай перагарадзіў рух транспарту».

Чарткоў сваю віну прызнаў часткова, але паведаміў, што спыняў тралейбус 77 маршруту. Астатняга транспарту там не было.

У судзе патлумачыў, што 10 жніўня 2020 выйшаў на вуліцу з-за заклікаў у інтэрнэце. З дому пайшоў на Кальварыйскую паглядзець, што адбываецца ў горадзе.

Прызнаўся, што спыніў тралейбус 77, каб саступіць месца хуткай дапамогі. Пастаяў каля хвіліны. Потым, калі кіроўца папрасіў адысці, ён адышоў у бок.

«Мінсктранс» запрасіў кампенсацыі ў 21 тысячу рублёў, паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031