Знайсці
28.09.2021 / 18:54РусŁacБел

Крымінальную адказнасць за заклік да санкцый збіраюцца пастрожыць: цяпер максімум — 7 гадоў, а будзе 12

Законапраект аб змяненні Крымінальнага кодэкса ўнесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Алегам Белаконевым. У ім артыкул 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі будзе выкладзены ў новай рэдакцыі. Калі закон ухваляць абедзве палаты парламента, то за заклікі да санкцый будзе пагражаць пазбаўленне волі, і ў цэлым пакаранне па гэтым артыкуле зробяць больш жорсткім, паведамляе прэс-служба парламента Беларусі.

«Дэпутацкі корпус адгукнуўся на грамадскую ініцыятыву […] аб неабходнасці заканадаўчай заслоны заклікам да санкцый супраць нашай краіны як аднаго з элементаў сучаснай гібрыднай вайны», — гаворыцца ў паведамленні.

Законапраект «Аб змене Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» 27 верасня быў унесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Алегам Белаконевым.

«У сувязі з распаўсюджваннем новых спецыфічных відаў супрацьпраўных паводзінаў і з мэтай узмацнення прэвентыўнага патэнцыялу артыкула 361 КК праектам закона ўзмацняецца крымінальная адказнасць за дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку за заклікі, накіраваныя на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў апісанні законапраекта.

Як караюць і як прапануюць караць паводле арт. 361 «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

АртыкулПакаранне па дзейным законеПакаранне па новым законе
Ч. 1 «Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, або ўчынення акта тэрарызму ці дыверсіі, або ажыццяўленне дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйсненне іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі».пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоўпазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў
Ч. 2 «Заклікі, звернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, учыніць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства».пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоўпазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў
Ч. 3 «Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў». 

пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў

пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031