Знайсці
28.09.2021 / 17:52РусŁacБел

У Шчучынскім раёне дзяўчынкі 10 і 12 гадоў абрабавалі краму. Так яны адпомсцілі бацькам, якія забаранілі ім сябраваць

У Шчучынскім раёне дзве непаўналетнія сяброўкі, ва ўзросце 10 і 12 гадоў, затаіўшы крыўду на сваіх бацькоў, якія забаранілі ім сябраваць, дачакаліся паўночы, выбраліся са сваіх дамоў праз вокны. Пра здарэнне піша гродзенская міліцыя. 

Затым, узброіўшыся нажамі, школьніцы рушылі да адной з прыватных прадуктовых крам, размешчаных у іх маленькім аграгарадку.

Адна з непаўналетніх прынялася нажом выразаць адтуліну ў пластыкавых дзвярах, другая ж стаяла і свяціла ліхтарыкам. Калі з першымі дзвярыма было скончана і адтуліна была патрэбных памераў, адна з іх прасунула руку і адкрыла замок дзвярэй, пасля чаго сяброўкі прыняліся за другія дзверы.

Апынуўшыся ўнутры крамы, дзяўчынкі здзейснілі буйны крадзеж: бралі ў асноўным прадукты харчавання і цацкі, але на гэтым не спыніліся, прыхапіўшы з сабой бутэльку гарэлкі, шампанскага і 20 блокаў цыгарэт.

Усяго з крамы было выкрадзена каля 20 пакетаў з прадуктамі харчавання на агульную суму каля 200 рублёў. Са здабытымі пакетамі сяброўкі накіраваліся ў падвал дома адной з іх, дзе вырашылі адчуць сябе канчаткова дарослымі і выпілі трохі скрадзенай гарэлкі, пасля чаго ляглі спаць.

Цяпер бацькам дзяўчынак прыйдзецца адказваць за дробнае хуліганства і наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці.

Чытайце таксама: Камітэт дзяржкантролю пацвердзіў затрыманне ўласніка гандлёвых цэнтраў. Хутчэй за ўсё, гэта Віталь Сініцкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031