Сясцёр Міронцавых у калоніі паставілі на прафулік як «схільных да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю»
Палітзняволеных Анастасію і Вікторыю Міронцавых, якія адбываюць пакаранне ў гомельскай калоніі, паставілі на прафулік як «схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў», паведамляе «Вясна».
Раней сёстры стаялі толькі на прафілактычным уліку як «схільныя да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці».
Нагадаем, сясцёр Міронцавых абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС. А Вікторыю таксама ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак. 1 красавіка Анастасію Міронцаву асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі, Вікторыю — да 2,5 года.
Падтрымаць сясцёр лістамі і паштоўкамі можна па адрасе:
ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Міронцавай Вікторыі Віктараўне
Міронцавай Анастасіі Віктараўне