Знайсці
21.09.2021 / 11:49РусŁacБел

Шматдзетныя сем'і і жыццё на сяле: Лукашэнка правёў нараду па сацыяльных пытаннях

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з кіраўніцтвам урада па некалькіх пытаннях сацыяльнай накіраванасці: падтрымкі шматдзетных сем'яў, пенсійнай сістэмы, будаўніцтва жылля, а таксама грамадзянскіх і моладзевых ініцыятыў, піша БелТА.

БелТА

«Нават у гэты няпросты момант мы павінны прыняць дадатковыя меры па абароне інтарэсаў шматдзетных сем'яў і даць ім фінансавую дапамогу пры будаўніцтве жылля да дасягнення дзецьмі 23 гадоў (раней — да 18 гадоў)», — заявіў Лукашэнка.

Таксама плануецца павялічыць памер дзяржаўнай падтрымкі шматдзетным сем'ям на сяле, дзе муж або жонка працуюць у сельскай мясцовасці.

Акрамя таго, для стымулявання пераезду грамадзян у сельскую мясцовасць прапануецца даць магчымасць тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з абласных цэнтраў і Мінска пабудаваць жыллё з дзяржпадтрымкай у населеных пунктах з колькасцю да 20 тыс. чалавек.

Таксама на нараду былі вынесеныя прапанаваныя ўрадам падыходы да далейшага развіцця пенсійнай сістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031