Знайсці
16.09.2021 / 11:11РусŁacБел

Памёр экс-намеснік старшыні Беларусбанка Генадзь Гаспадарык

15 верасня памёр былы першы намеснік старшыні Беларусбанка Генадзь Гаспадарык, распавялі «НН» яго калегі. Экс-банкір, якому было 60 гадоў, памёр у адной з бальніц Мінска.

Фота Сяргея Гудзіліна

Генадзь Гаспадарык 1 лютага 2012 года быў прызначаны першым намеснікам старшыні праўлення банка.

У 2016-м яго затрымалі з доказамі злачынства супрацоўнікі КДБ пры атрыманні хабару ў 14 тысяч даляраў. Па версіі следства, з 2010 па 2015 год Гаспадарык атрымаў у якасці хабараў 215 тысяч даляраў за садзейнічанне прыватным структурам у перамозе ў тэндарах па закупках тэхнікі для банка.

У выніку банкіра асудзілі да 7,5 года турэмнага зняволення. У канцы 2019-га Гаспадарыка памілаваў Лукашэнку, і ён выйшаў на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031