Знайсці
16.09.2021 / 08:39РусŁacБел

У Расіі пачалі блакаваць Google Docs і telegra.ph

Расійскія аператары пачалі блакаваць у Расіі сэрвіс Google Docs, паведаміў учора позна ўвечары праект GlobalCheck, які маніторыць блакіроўкі ў інтэрнэце.

«Верагодна, блакіроўка звязана з публікацыяй спісаў «Разумнага галасавання» на рэсурсе «Google Дакументы», — сказана ў паведамленні GlobalCheck.

Пазней з’явілася паведамленне, што Раскамнагляд пачаў блакаваць сэрвіс для публікацый месенджара Telegram telegra.ph. Імаверна, па той жа прычыне.

Раніцай 15 верасня каманда Аляксея Навальнага дала рэкамендацыі па «Разумным галасаванні» па кандыдатах у Дзярждуму за два дні да трохдзённага галасавання, якое пачнецца 17 верасня. «Разумнае галасаванне» — гэта стратэгія па зніжэнні вынікаў кандыдатаў «Адзінай Расіі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930