Знайсці
15.09.2021 / 12:01РусŁacБел

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: арцыбіскупа Станеўскага некарэктна называць кіраўніком усіх беларускіх католікаў

Папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага новым арцыбіскупам мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. Станеўскага ў беларускіх СМІ адразу назвалі кіраўніком усіх католікаў Беларусі. Наколькі правільна так казаць, catholic.by растлумачыў канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, спецыяліст па кананічным праве.

Фота Аляксандры Шчыглінскай

«Перадусім трэба дакладна разумець, што мы маем на ўвазе, ужываючы тэрмін «новы кіраўнік», таму што па сутнасці кожны біскуп у сваёй дыяцэзіі з’яўляецца кіраўніком свайго мясцовага Касцёла (дыяцэзіі). Новапрызначаны арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі з моманту свайго кананічнага ўступлення на пасаду ўзначаліць Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію і стане на чале Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, у якую ўваходзяць чатыры беларускія дыяцэзіі [Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, а таксама Гродзенская, Пінская, якая ахоплівае Брэсцкую і Гомельскую вобласці, і Віцебская дыяцэзіі. — НН].

Але разам з тым ён не будзе кіраўніком усіх гэтых дыяцэзій, бо ў кожнай з іх ёсць свой уласны кіраўнік — дыяцэзіяльны біскуп, прызначаны Папам», — тлумачыць Д. Пухальскі.

«Паўнамоцтвы Мітрапаліта ў адносінах да іншых дыяцэзій, акрамя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, мінімальныя, таму больш правільна казаць, што Мітрапаліт узначальвае Мінска-Магілёўскую Мітраполію, але пры гэтым не кіруе ўсімі католікамі Беларусі. У адрозненне ад праваслаўнага Мітрапаліта, ён сам не прызначае новых біскупаў і не звальняе іх з пасады. У Каталіцкім Касцёле гэта выключная прэрагатыва біскупа Рыма — Папы.

Такім чынам, мы бачым, што ўжыванне тэрміну «кіраўнік Касцёла ў Беларусі», або «галава беларускіх католікаў» у прынцыпе не з’яўляецца карэктным.

Служыў у войску, сустракаў Кандрусевіча на мяжы. Што вядома пра новага кіраўніка Каталіцкага касцёла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера