Знайсці
15.09.2021 / 11:20РусŁacБел

АДКБ дапаможа Таджыкістану ў выпадку абвастрэння сітуацыі на мяжы з Афганістанам

Сілавыя структуры Таджыкістана трымаюць сітуацыю на мяжы з Афганістанам пад кантролем, але Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) дапаможа ў выпадку абвастрэння абстаноўкі, заявіў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.

«Сёння там сітуацыя неспрыяльная, але таджыкскія памежнікі і праваахоўныя органы цалкам кантралююць межы краіны», — сказаў Зась аб сітуацыі на мяжы Таджыкістана і Афганістана пасля пасяджэння ў Душанбэ Савета кіраўнікоў МЗС, Мінабароны і сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, піша interfax.by.

«Таму ўсе дзяржавы — члены АДКБ адзіныя ў меркаванні і яшчэ раз пацвердзілі агульную пазіцыю: у выпадку абвастрэння сітуацыі на паўднёвых рубяжах АДКБ, Таджыкістану будзе аказана ўся неабходная ваенная і ваенна-тэхнічная дапамога», — сказаў Зась.

Зась адзначыў, што 16 верасня на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ будуць дэталёва разгледжаны прапановы па прадухіленні магчымых пагроз з Афганістана, мяжа з якім у Таджыкістана складае 1300 км.

У АДКБ уваходзяць Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера