Знайсці
15.09.2021 / 10:01РусŁacБел

Супраць брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды завялі яшчэ некалькі крымінальных спраў

У панядзелак у Брэсце супрацоўнікі КДБ прыходзілі з ператрусамі да блізкіх актывіста Андрэя Шарэнды, які ўцёк з Беларусі. Сілавікі цікавіліся яго месцазнаходжаннем. Высветлілася, што на яго распачатыя крымінальныя справы па некалькіх артыкулах.

Фота з фэйсбука

Падчас ператрусу ў кватэры Шарэндаў была цешча Андрэя: у дакуменце, які ёй паказалі, быў цэлы шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса — каля дзясятка, піша reform.by.

Паводле Андрэя Шарэнды, цешча запомніла два артыкулы, па якіх ён праходзіць падазраваным: ч. 2 арт. 361-2 КК («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці») і арт. 289 («Акт тэрарызму»). 

Раней на актывіста завялі крымінальныя справы па арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы») і арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта»). Андрэй Шарэнда ўцёк з Беларусі.

Яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі з 3 студзеня. Яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера